Кансультацыя па адукацыйнай галіне «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін»

ПЕРШАЯ МАЛОДШАЯ ГРУПА.

ВЫХАВАНЦЫ АД 2 ДО 3 ГАДОЎ

Мэта: фарміраванне лексічнага, граматычнага, фанетычнага ўзроўняў сістэмы мовы, назапашванне камунікатыўных уменняў у розных відах дзейнасці.

Задачы: развіваць: навыкі зносін з дапамогай слова; пачаткі маналагічнага маўлення;

фарміраваць: уменні ўважліва слухаць і разумець указанні дарослага, выконваць нескладаныя даручэнні; разумець маўленне дарослых, звернутае да ўсіх дзяцей, удзельнічаць у дыялогу з дарослым і дзецьмі, карыстацца словамі для выказвання сваіх жаданняў, просьб, для наладжвання кантактаў з людзьмі, якія яго акружаюць; пасіўны і актыўны слоўнік дзіцяці, навыкі звязнага, граматычна правільнага дыялагічнага і маналагічнага маўлення; навыкі правільнага вымаўлення гукаў і інтанацыйнай выразнасці маўлення; уменне ўспрымаць і ўзнаўляць элементы (гукаперайманні, асобныя словы) простых твораў;

выхоўваць: патрэбнасць у зносінах і ўзаемадзеянні з навакольнымі людзьмі, пазітыўнае стаўленне да сябе, цікавасць і ўвагу да блізкіх людзей.

ДРУГАЯ МАЛОДШАЯ ГРУПА.

ВЫХАВАНЦЫ АД 3 ДА 4 ГАДОЎ

Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, развіццё разумення беларускай мовы і станаўленне рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове.

Задачы: развіваць: разуменне беларускага маўлення, першапачатковыя навыкі зносін на беларускай мове;

фарміраваць: уменне адрозніваць беларускае і рускае маўленне; навыкі ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове;

выхоўваць асновы нацыянальнага светапогляду.

СЯРЭДНЯЯ ГРУПА.

ВЫХАВАНЦЫ АД 4 ДА 5 ГАДОЎ

Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёй; станаўленне рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове.

Задачы: развіваць: элементарныя навыкі зносін на беларускай мове;

фарміраваць: уменне адрозніваць беларускае і рускае маўленне; навыкі ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове;

выхоўваць: асновы нацыянальнага светапогляду.

 

СТАРЭЙШАЯ ГРУПА.

ВЫХАВАНЦЫ АД 5 ДА 7 ГАДОЎ

Выхаванцы ад 5 да 6 гадоў

Мэта: фарміраваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю.

Задачы: развіваць: пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з’яў, моўных асаблівасцей беларускай мовы ў параўнанні з рускай, навыкі маўленчага самакантролю;

фарміраваць: зносіны і сродкі зносін на беларускай мове, навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні дарослага, заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове;

выхоўваць каштоўнасныя адносіны да багаццяў беларускай мовы.

 

Выхаванцы ад 6 да 7 гадоў

Мэта: фарміраваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю.

Задачы: развіваць: пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з’яў, навыкі маўленчага самакантролю;

фарміраваць: зносіны на беларускай мове, уменне звяртаць увагу на моўныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай, навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні педагагічнага работніка, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей на беларускай мове;

выхоўваць станоўчыя каштоўнасныя адносіны дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы.

 

Добавить комментарий