Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

Беларусь Библиотечная
Яндекс.Метрика

Беларускія святы: Каляды

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Само слова «каляды» мае паходжанне ад лацінскага calendae, «календы» — назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і «каляндар»), а так сама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола. Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, каторая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе «сталее», з кожным днём набіраючы сіл да вясны.

 

 

Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашые часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які уносілі у хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *