АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ 
Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку.
У сэрца упляліся назаўжды.
Гучала калыханка — песня маткі –
Празрыстым звонам нёманскай вады,
Пявучым словам беларускіх вёсак…
А бацька — сын шырокае Акі —
Прынёс мне ў дар, як водгук cвaix вёснаў,
Расійскай мовы гучныя радкі.
Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць i думаць, мець зносіны з акружаючымі ix людзьмі, з’яуляецца руская мова, а беларуская выступае для ix як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна-культурная сацыялізацыя дзяцей.
Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з’яуляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе i з рускай мовай, аднак ixмаўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой-небудзь адной моўнай сістэмы.
Блізкасць рускай i беларускай моў, асаблівасці руска-беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага i беларускага маўлення дашколь-нікаў. Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем’яў беларускай мове як другой роднай.
Білінгвізм (двухмоўе) — валоданне дзвюма мовамі. Білінгвізм натуральны i штучны (як вынік навучання). Білінгвізм аўтаномны і змешаны. У першым выпадку білінгвізм выразна дыферэнцыруе моўныя сістэмы, на якіх гаворыць. Пераход ад стварэння тэкста на адной мове да стварэння на другой адбываецца ўяго шляхам пераключэння з механізму адной мовы надругі. У другім выпадку білінгвізм недакладна проціпастаўляе сістэмы абедзвюх моў, дзве моўныя сістэмы з’яуляюцца ўзаемапранікальнымі, што прыводзіць да інтэрферэнцыі— неадвольнага змешвання сродкаў дзвюх моў у вонкавым маўленні.
Білінгвізм рэцэптыўны — здольнасць чалавека ўспрымаць i разумець маўленне на другой мове.
Білінгвізм рэпрадуктыўны — здольнасць чалавека ўзнауляць пачутае або прачытанае на другой мове.
Білінгвізм прадуктыўны — здольнасць чалавека самастойна будаваць выказванні, якія дазваляюць дасягнуць узаемаразумення.
Двухмоўная асоба — білінгв, чалавек, які валодае ў роўнай або прыблізна роўнай cтупені дзвюма мовамі як роднымі.
Навучанне мове (лшгвістычнае развіццё) — фарміраванне ў дзяцей элементарнага асэнсавання моўных i маўленчых з’яў,штo садзейнічае больш паспяховаму авалоданню практычнымі маўленчымі навыкамі
Развіццё маўлення — фарміраванне маўленчых навыкаў iўменняў, навыкаў маўленчых зносін ва ўмовах мэтанакіраванага педагагічнага ўздзеяння.
Маўленчая дзейнасць — актыўны, мэтанакіраваны працэс, апасродкаваны моўнай сістэмай i абумоўлены сітуацыяй, працэс прыняцця i перадачы паведамленняў. Асноўныя кампаненты маўленчай дзейнасці: гаварэнне i слуханне.
Маўленчае ўменне — асаблівая здольнасць чалавека, якая становіцца магчымай у выніку развіцця маўленчых навыкаў: творчае, прадуктыўнае камбінаванне моўных адзінак, выкарыстанне апошніх у любых сітуацыях зносін.
Маўленчы навык — маўленчае дзеянне, якое дасягнула ступенi дасканаласці, здольнасць ажыццяўляць аптымальным чынам тую або іншую аперацыю (унутранае афармленне моўных з’яў — выбар сінтаксічнай структуры сказа, слоў, склону, ліку i т. д.; вонкавае афармленне — вымаўленне, чляненне фраз, інтаніраванне).
Моўная асоба — чалавек як карыстальнік i творца мовы, яго гатоўнасць здзяйсняць маўленчыя ўчынкі, ствараць i прымаць творы маўлення.
Моўная здольнасць — сукупнасць маўленчых навыкаў iўменняў, сфарміраваных на аснове прыроджаных перадумоў.