Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.
Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У 2019 годзе Дзень беларускага пісьменства прыме горад Слонім Гродзенскай вобласці – адзін з самых старажытных на беларускіх землях, старадаўні цэнтр культурнага і духоўнага жыцця.
У дашкольнай установе 02.09.2019 выхавальнікі нагадалі дзецям гісторыю друкаванага слова, праз бяседы, гульні далучалі да багацця беларускай мовы,