Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

Беларусь Библиотечная
Яндекс.Метрика

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

2-я нядзеля мая — Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Дзяржаўная сімволіка з’яўляецца часткай гісторыі і культуры. Любоў да сваёй Радзімы, разуменне непаўторнасці і багацця культурных традыцый адыгрывае вялікую ролю ў станаўленні асобы дзіцяці, да якой мы павінны ставіцца вельмі асцярожна. Немагчыма выхаваць у дзяцей пачуцця ўласнай годнасці і ўпэўненасці ў сабе без павагі да гісторыі сваёй бацькаўшчыны. Маленькае дзіця, дашкольнік, яшчэ не разбіраецца ў палітычных ці сацыяльна-эканамічных супярэчнасьцях і спрэчках, для яго важна любіць сваю сям’ю, свой родны горад ці вёску, сябраваць з аднагодкамі, ганарыцца сваёй Радзімай, у тым ліку і яе дзяржаўнымі сімваламі. Выхавальнік старэйшай рознаузроставай группы яшчэ раз напомніла дзецям аб галоўных сімвалах Рэспублікі, так як азнаямленне з найважнейшымі дзяржаўнымі сімваламі, традыцыйна ўваходзіць у змест патрыятычнага выхавання дашкольнікаў. Але ў поўнай меры зразумець, асэнсаваць, запомніць некаторыя гістарычныя звесткі, значэнне кветак і вобразаў, іх узаемнае размяшчэнне і функцыі — справа няпростая для дашкольніка. 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *